По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ШКОЛА ПАДАТКАПЛАЦЕЛЬШЧЫКАУ / Школа налогоплательщиков

Вс 30.04. 2017 19:00 - Вт 30.05. 2017 21:00
11.00 - 22.00
(110000 - 220000 Руб)
Школа падатка плацельшчыкаў (16+)
Луі Вернэй і Жорж Бэр
камедыя ў 3-х дзеях

Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія: Руслан Вашкевіч
Касцюмы: Алёна Ігруша
Пераклад з французскай мовы: Андрэй Хадановіч

Прэм'ера – 28 студзеня 2017
Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін


Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу. Рэцэпт – просты: трэба абвясціць “вайну падаткам”, стварыць папулярную і прыбытковую школу, (якая б навучыла гэтай хітрай навуцы іншых), размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам. П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы. Аказваецца пра грошы можна казаць са смехам!

Описание событияСкрыть описание
События