По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ДЗВЕ ДУШЫ

Чт 22.12. 2016 19:00 - Вс 22.01. 2017 21:00
11.00 - 22.00
(110000 - 220000 Руб)
Дзве душы
Максім Гарэцкі

Прэм'ера – 26 красавіка 2016

Упершыню на беларускай сцэне – спектакль паводле аповесці “Дзве душы” айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай прозы Максіма Гарэцкага. На фоне знакавых гістарычных падзеяў у часе пасля Першай сусветнай вайны пераплятаюцца лёсы розных людзей, якія апынуліся ў гушчы рэвалюцыйнай “куламесы” - падмененых у дзяцінстве панскага і сялянскага сыноў, палітычных прайдзісветаў, закаханых дзяўчат, адраджэнцаў. Дзве душы - гісторыя ўнутранай супярэчнасці беларускага інтэлігента Ігната Абдзіраловіча, які здольны рэфлексаваць над часам і сабой у складаным свеце, шукаць “яснасць у паглядах на спрадвечна няяснае”, што непазбежна робіць яго староннім і безабаронным у сваім асяроддзі.

Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы Барыс Герлаван
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Харэограф Наталля Карчэўская
Інсцэніроўка на беларускай мове Уладыслаў Ахроменка, Максім Клімковіч
Стварэнне відэакантэнту Сяргей Тарасюк
Описание событияСкрыть описание
События